Суд паводле справы Таццяны Равякі перанеслі на 26 красавіка


Суд меўся распачацца а 9:30 18 красавіка ў судзе Цэнтральнага раёну Менску, але адвакат, з якім заключыла дамову праваабаронца, не з’явіўся. Таццяна Равяка віну не прызнае.

Таццяна Равяка прыняла рашэнне самастойна даказваць сваю невінаватасць, але суддзя Вікторыя Шабуня адклала разгляд справы, каб праваабарноца вызанчылася з адвакатам. Паводле суддзі, працэс нельга працягваць без высвятлення прычыны адсутнасці абаронцы. Новае пасяджэнне перанесенае на 26 красавіка на 9:30.

Кіраўніцу зарэгістраванага ў Літве «Дома правоў чалавека» абвінавачваюць у брыдкаслоўі, непадпарадкаванні міліцыянтам, размахванні рукамі на Кастрычніцкай плошчы падчас акцыі салідарнасьці з затрыманымі на Дне Волі.

Фонд дамоў правоў чалавека звярнуўся да старшыні суда Цэнтральнага раёна Менску не рабіць з яе справы новы прыклад пераследу і запалохвання актывістаў.

Стужка навінаў