У Гомелі судзяць журналістаў Андрэяй Толчына ды Ларысу Шчыракову


Ларыса Шчыракова

Незалежную журналістку будуць судзіць за стрым з санкцыянаванай акцыі ў Гомлі.

Разгляд справы Ларысы Шчыраковай адбудзецца сёння а 12:00 у судзе Гомельскага раёну. Журналістку вінавацяць у «незаконным вырабе прадукцыі СМІ».

Акцыя на 1 траўня, за працу на якой уласна і будуць судзіць гомельскую журналістку, была санкцыянаваная ўладамі. Што праўда, перад акцыяй улады зрабілі ўсё, каб гомельскія журналісты не змаглі асвятляць падзею. Напрыклад, ужо з самай раніцы 1 траўня да журналісткі Марыны Драбышэўскай прыходзілі міліцыянты, Кастуся Жукоўскага спрабавалі заблакаваць на выездзе з дому.

Першамайскі стрым з Гомлю

Таксама сёння ў Гомлі, а 12-й гадзіне, у судзе Савецкага раёну гораду будуць разглядаць справу журналіста-фрылансера Андрэя Толчына. 18 сакавіка яго разам з Кастусём Жукоўскім затрымалі супрацоўнікі ДАІ па дарозе ў Рэчыцу. Тады журналістаў пратрымалі 8 гадзінаў, забралі пасведчанне тэхнічнага дагляду, правялі ператрус і адпусцілі без дакументаў на аўто, склаўшы пры гэтым пратакол за «незаконны выраб прадукцыі СМІ». Кастусю Жукоўскаму па гэтай справе ўжо прысудзілі штраф у 30 базавых велічыняў.

Жукоўскі і Толчын чакаюць пратаколы з Мазыра – ужо тэлефанавалі міліцыянты з гэтага гораду і заявілі, што прыцягнуць журналістаў да адказнасці. Імаверна фрылансераў хочуць асудзіць за відэасюжэт пра скандальнае затрыманне жыхара Мазыра, якое скончылася траўмамі АМАПаўцаў:

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, фотаздымак БАЖ

Стужка навінаў