Сёння стартуе хакейны чэмпіянат свету, Беларусь гуляе з Фінляндыяй


Заўзеем за Беларусь увечары

Увечары адбудуцца першыя гульні сёлетняга чэмпіянату свету па хакеі.

Каманда нашай краіны сёння а 17:15 на лёдзе «AccorHotels Arena» (Парыж) сустрэнецца з Фінляндыяй.

За пару дзён да гульні адбыўся скандал з удзелам беларускай зборнай, за які пасля выбачаліся Аргкамітэт чэмпіянату свету па хакеі ў Парыжы, прэзідэнт Французскай федэрацыі хакею ды прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі хакею. Справа ў тым, што ўвечары 3 траўня французскія паліцыянты, сустрэўшы беларускую каманду на вакзале, правялі вобшук трэнераў і некаторых хакеістаў.

Будзем спадзявацца, што непрыемны інцыдэнт не паўплывае на выступ беларускіх спартоўцаў і пажадаем ім перамог!

Каляндар гульняй зборнай Беларусі (група «B»):

5 траўня. 17.15. Фінляндыя – Беларусь.

6 траўня. 17.15. Беларусь – Чэхія.

8 траўня. 17.15. Беларусь – Канада.

10 траўня. 17.15. Швейцарыя – Беларусь.

12 траўня. 21.15. Францыя – Беларусь.

13 траўня. 17.15. Славенія – Беларусь.

16 траўня. 13.15. Беларусь – Нарвегія.

Чытайце таксама:

НМ, belsat.eu, фотаздымак Alexander Demianchuk/ TASS/ Forum

Стужка навінаў