Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі адбудуцца 11 кастрычніка


Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прызначылі дату правядзення прэзідэнцкіх выбараў.

Дату 11 кастрычніка прапанаваў Цэнтрвыбаркам, а Аляксандр Лукашэнка выказваў меркаванне, што дэпутаты падтрымаюць прапанову. Рашэнне аб прызначэнні даты правядзення выбараў было прынятае на заключным паседжанні 7-й сесіі Палаты прадстаўнікоў.

Рэгістрацыя ініцыятыўных групаў па зборы подпісаў для вылучэння кандыдатаў павінна завяршыцца не пазней за 22 ліпеня. Збор подпісаў будзе працягвацца з 23 ліпеня па 21 жніўня, а рэгістрацыя кандыдатаў на пасаду прэзідэнта павінна завяршыцца не пазней за 15 верасня.

Спачатку меркавалася, што выбары адбудуцца ў лістападзе. Акрамя кіраўніка краіны ўдзел у прэзідэнцкай гонцы могуць прыняць яшчэ як мінімум сем чалавек. Гэта старшыня АГП Анатоль Лябедзька, старшыня Ліберальна-дэмакратычнай партыі Сяргей Гайдукевіч, кіраўнік «Справядлівага свету» Сяргей Калякін, Таццяна Караткевіч («Народны рэферэндум»), Алена Анісім (Таварыства беларускай мовы), беспрацоўны Юрый Шульган. Некаторыя партыі і грамадскія арганізацыі гатовыя збіраць подпісы за палітвязня Мікалая Статкевіча.

НМ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары