Сёння развітанне з Міхалам Анемпадыставым. СТРЫМ


Грамадзянская паніхіда і развітанне пройдзе ад 11 да 14 гадзіны ў прасторы «ОК-16» (вул.Кастрычніцкая, 16).

Крэмацыя адбудзецца на Паўночных могілках а 15:30. Пахаваюць мастака на Чыжоўскіх могілках.

На развітанне з Міхалам Анемпадыставым прышлі больш 100 чалавек. Ягоная жонка Алена падзякавала ўсім за падтрыманне.

«Учора мяне ні на хвіліну не пакідалі адну. Вельмі ўдзячная нашым сябрам», – сказала яна.

Развітанне з Міхалам Анемпадыставым

 

Алена Дашкевіч, жонка Міхала Анемпадыстава

Бацька Міхала Уладзімір Анемпадыстаў
Развітанне з Міхаілам Анемпадыставым, Ірына Арахоўская / Белсат
Развітанне з Міхаілам Анемпадыставым, Ірына Арахоўская / Белсат
Бацька Міхаілам Анемпадыстава прыйшоў на развітанне з сынам, Ірына Арахоўская / Белсат

Таксама ў інтэрнэце ідзе збор сродкаў на пахаванне і будучы помнік Міхалу Анемпадыставу.

Зборам грашовай дапамогі для сям’і Міхала займаецца Сяргей Будкін. З ім можна звязацца па нумары +375 29 6872093 або праз электронную пошту budkin1982@gmail.com.

Рэквізіты

(рахунак жонкі Міхала ў беларускіх рублях)

ЗАТ «БСБ Банк»УНП 807000069

БІК UNBSBY2X

Транзітны рахунак банка – BY37UNBS38128000000560000933

На карысьць Дашкевіч Алены Георгіеўны

Карт-рахунак BY85UNBS30145180001858050933

(рахунак дачкі Міхала ў эўра)

UnCreditBank Czech Rebublic and Slovakia

IBAN CZ9527000000002112171077

2112854077/2700

Stefania Anempadystava

У ноч на 23 студзеня мастак заснуў за кампутарам. У яго здарыўся інсульт. У крытычным стане Міхала даставілі ў шпіталь, але яго не здолелі выратаваць.

Міхал – адзін з стваральнікаў беларускай рок-паэзіі, аўтар знакавых беларускіх песень, а таксама дызайнер, графік, паэт, публіцыст, фатограф.

Мастак стварыў канцэпцыю «Народнага альбому», спрычыніўся да напісання большасці вобразаў і тэкстаў песень праекту, а таксама аформіў ягоную вокладу (як пазалетась і вокладу праекту «Белсату» «Народны альбом. 20 гадоў»).

Цягам некалькіх гадоў быў сябрам Дарадчае рады пры тэлеканале «Белсат», у якую ўваходзілі выбітныя дзеячы беларускай культуры.

Стужка навінаў