Сёння пройдуць першыя чвэрцьфінальныя матчы Лігі Чэмпіёнаў


Ужо ўвечары дзве пары паўфіналістаў памераюцца сіламі.

Дортмундская «Барусія» прымае «Манака», «Ювентус» з Турыну – «Барселону».

Пачатак гульняў а 21:45.

Заўтра ж адбудуцца наступныя матчы:

«Атлетыка» (Мадрыд) – «Лестэр» (Англія)

«Баварыя» (Мюнхен) – «Рэал» (Мадрыд)

Перад сённяшнім вечаровым праглядам футболу раім вам паглядзець выданне «Прывату» Валярыны Куставай пра футбольных фанатаў. Падчас запісу праграмы Валярына Кустава сустрэлася з сапраўднымі беларускімі фанатамі ды пабывала на матчы на фанацкім сектары. Не прапусціце – у нашым эфіры альбо на старонцы онлайн, сёння а 19-ай.

Анонс «Прывату» пра футбольных фанатаў

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў