Сёння пройдуць перамовы па пераходу брамніка БАТЭ ў французскі клуб


Прадстаўнікі «Нансі» прыязджаюць у аўторак у Менск.

Калі БАТЭ і клуб з французскай Лігі 2 дамовяцца наконт ключавых умоваў, Сяргей Чэрнік падпіша кантракт з «Нансі».

Чэрнік быў знаходкаю БАТЭ. Выхаванец дзіцяча-спартовых школаў Лунна і Горадні перасягнуў дасягненне былога брамніка «БАТЭ» Сяргея Верамко, які не прапускаў галоў на працягу 1016 хвілін. Рэкорд Чэрніка – 1072 хвіліны.

Хто заменіць Чэрніка?

«Прэсбол» падае, што на гэты конт існуе папярэдняя дамоўленасць як раз з папярэднім рэкардсменам.[/vc_column_text][vc_single_image image=”199479″ img_size=”large” add_caption=”yes”][vc_column_text]Сяргей Верамко выступаў за барысаўскую каманду на працягу трох сезонаў, з 2008 па 2010 год. У 2011 годзе ён перайшоў у «Севастопаль», потым чатыры гады граў у Расеі – за самарскія «Крылы Саветаў» (правёў за клуб 75 матчаў, прапусціў 98 галоў). Пасля кароткай арэнды ўва «Уфу» брамнікам зацікавіліся клубы з Расеі, Кіпру, Польшчы ды Грэцыі. Верамко абраў «Левадыякас».

Верамко стаў другім беларусам у грэцкім чэмпіянаце: з 2014 года ў афінскім «Атрамітасе» ззяе Андрэй Гарбуноў – таксама былы брамнік БАТЭ. Пасля заканчэння кантракту Верамко расстаўся з клубам з Левадыі і цяпер можа вярнуцца ў Беларусь.

ДД, belsat.eu

Стужка навінаў