Працяг справы Антона Матолькі супраць БТ


Антон Матолька патрабуе ад БТ кампенсацыі за выкарыстаныя ў эфіры тэлеканалу ўласныя фотаздымкі паўночнага ззяння, якое ён сфатаграфаваў у Беларусі. На мінулым паседжанні суддзя Віктар Коўшун прызначыў мастацкую экспертызу фотаздымкаў.

Эксперт, загадчык кафедры кінатэлеаператарства Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Андрэй Чупрынскі, не прызнаў фотаздымкі Матолькі вынікам творчай дзейнасці.

«Менавіта вынікі экспертызы і будуць сёння разглядацца ў судзе. Мы з адвакатам плануем задаць эксперту шэраг падрыхтаваных пытанняў і паспрабуем паставіць яго заключэнне пад сумнеў», – расказаў Антон Матолька прэс-службе ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў».

Антон гаворыць, што пакуль не згубіў надзеі дамагчыся кампенсацыі ад Белтэлерадыёкампаніі за ўласныя фотаздымкі, якія сталі ўжо своеасаблівым сімвалам змагання за аўтарскія правы.

ЮВ, belsat.eu, паводле baj.by

Стужка навінаў