Справу Аляксандра Баразенкі адправілі на дапрацоўку


11:00 Справу вяртаюць на дапрацоўку ў РАУС для выпраўлення недахопаў у пратаколе. Оперупаўнаважаны Падрэз, які складаў пратакол, выкарыстаў паняцце «торговый знак», такога паняцца няма ў заканадаўстве, таму і парушэння няма.

«Нават суддзя зразумеў, што лепш скінуць адказнасць на супрацоўнікаў. Можа ў Першамайскім РАУСе таксама зразумеюць, што гуляюць брудна і спыняцца. Гэтая справа можа хутка спыніцца, а можа падвіснуць на некалькі месяцаў. Тэхніка застаецца ў першамайскім РАУСе», – кажа Аляксандр Баразенка.

10:55 Адвакатка просіць правесці псіхафізіялагічную экспертызу на паліграфе. Адмоўлена. Адвакатка хадайнічала пра выпраўленне недахопаў у пратаколе ад 18 ліпеня.

10:52 Адвакатка хадайнічае на правядзенне экспертызы па адбітках пальцаў на налепках. Адмоўлена.

10:49 Абарона Баразенкі хадайнічае аб далучэнні заключэнні праверкі на паліграфе. Нагадаем, у першы дзень разгляду справы суддзя адхіліў выснову спецыяліста аб праверцы Баразенкі на паліграфе (дэтэктары хлусні), з якога ясна вынікае, што на відэакамеры аператара ніякіх налепак «Белсат» не было.

Аляксандр Баразенка падтрымаў хадайніцтва, але суддзя адмовіў.

10:40 Выступае сведка Арцём Шрайбман. Яго апытваюць пра затрыманне 25 сакавіка. Распавядае пра затрыманне журналістаў на акцыі пратэсту.

«Сядзелі ў аўтазаку трв гпдзіны, пасля адвезлі ў Маскоўкі РАУС, паставілі ў шарэнгу на 2 гадзіны. Прыехаў прас-сакратар МУС. Усіх выпусцілі, Саша быў адзіны, каго тады не выпусцілі».

Арцём Шрайбман кажа, што налепак  і абазначэнняў на камеры не было. Кажа, што супрацоўнікі міліцыя баяліся, каб Баразенка не здымаў іх.

10:35

«Мяне прыемна здзівіў сведка, які быў панятым. Ён не пабаяўся ціску, сказаў што яго не апытвалі, што тэхніку прынеслі пазней, чым мяне затрымалі, што тлумачэнняў не бралі. У нас вельмі моцная абарончая база, проста так тэхніку не аддамо. Ёсць класіфікатар тавараў і паслуг. Мне інкрымінуюць 9 пункт. У выпадку калі я прадаю тэхніку як тавар, здаю ў арэнду і г.д., але мае дзеянні – прафесійная праца – гэта другі клас, таму няма ніякага парушэння», – кажа Аляксандр Баразенка.

«Сэнс і мэта гэтага працэсу не пакараць Баразенку альбо абараніць Белякова, а канфіскаваць тэхніку, якую могуць забраць пасля рашэння суда. Калі суд вырашыць, што Баразенка парушаў выкарыстанне таварнага знаку, яе забяруць. Яны могуць канфіскаваць усю тэхніку, якую забралі ў межах вясновага абвастрэння», – кажа Аляксей Мінчонак.

10:30 Аб’яўлены перапынак на 10 хвілінаў. Чакаюць іншых сведкаў.

10:20 Выступае сведка Дзмітрый Падрэз, оперупащнаважаны Першамайскага РАУС. Ён складаў пратакол 18 ліпеня аб адміністратыўным пратаколе аб парушэнні аўтарскіх правоў. Судзя пытае, чаму ён пазначыў у пратаколе тэхніку як суб’ект, а не як аб’ект. Той не ведае, што адказаць, маўчыць.

Адвкатка пытае, да якога аб’екта датычыць таварны знак. Падрэз не ведае. У чым заключалася парушэнне аўтарскіх правоў, пытаецца адвакатка. Падрэз: Выкарыстоўваў тэхніку са знаам Белсат, што супярэчыць інтарэсам заяўніка (Белякова).

Аляксандр Баразенка пытае Падрэза, як ён парушыў закон і ці ведае сведка, што такое тавар, бо пратакол складзены за выкарыстанне тэхнікі як тавару, як аб’екту дзейнасці.

Падрэз не можа ўцямна адказаць.

10:16 Сведка Аляксей Мінчонак, прадстаўнік Белсата ў Беларусі.  Адвакат запытала, ці выкарыстоўваюць супрацоўнікі Белсата тэхніку з налепкамі. Мінчонак: ніколі не парушалі закон і не наклейвалі ніякіх налепак на тэхніку. Ніколі не бачыў налепкі на тэхніцы Аляксандра.

10:15 Аляксандр Баразенка пытаецца ў сведкі, як ён можа патлумачыць, што фармуліроўкі допыту супадаюць з другім панятым. Той кажа, што не ведае, напэўна нехта пісаў пад капірку.

10:05 Выступае першы сведка Аляксандр Янкоўскі. Распавядае, як на Акрэсціна камеру даставалі з пакету, у які паклалі пры вобшуку.  Ён адзначае, што Баразенка адразу сказаў, што налепкі не яго.

10:00 Журналістам забаранілі здымаць і фатаграфаваць у будынку суду, не толькі падчас паседжання, паводле вуснага распараджэння старшыні суду.


9 жніўня а 10:00 у судзе Першамайскага раёну Менску адновіцца паседжанне ў справе аператара «Белсату» Аляксандра Баразенкі. Суддзя захацеў паразмаўляць з двума панятымі, якія бачылі канфіскаваную тэхніку Баразенкі з чужымі налепкамі «Белсату».

У першы дзень разгляду справы суддзя адхіліў выснову спецыяліста аб праверцы Баразенкі на паліграфе (дэтэктары хлусні), з якога ясна вынікае, што на відэакамеры аператара ніякіх налепак «Белсат» не было.

Аляксандра Баразенку абвінавачваюць паводле артыкулу адміністрацыйнага кодэксу аб парушэнні аўтарскіх правоў пры выкарыстанні брэнду «Белсат».

Ад 10:00 глядзіце онлайн-трансляцыю на нашай старонцы ў Facebook .

Нашаму журналісту пагражае штраф ад 460 да 1150 рублёў, а таксама канфіскацыя прафесійнай тэхнікі тэлеканалу «Белсат», якую забралі ў Аляксандра падчас арышту 25 сакавіка 2017 году на акцыі пратэсту. Алесь быў адзіным журналістам, які трапіў тады за краты на 15 содняў. Абвінавачанне гучала так: за лаянку ў публічным месцы. А ўжо 31-га сакавіка ў беларускіх офісах «Белсату» прайшлі ператрусы. Як высветлілася, уся тэхніка тэлеканалу была ў налепках з лагатыпам кампаніі. Тады ж, у СІЗА, на камеры Баразенкі невядома адкуль з’явілася і налепка «Белсат».

Калі аператара пазбавяць тэхнікі, то яго фактычна пазбавяць магчымасці працягваць прафесійную дзейнасць. Падчас першага дня паседжання Баразенка заявіў, што будзе абскарджваць пастанову суда і змагацца за свае правы.

«Гэта 100-адсоткавае беззаконне. Яны бачаць, што справа развалілася, таму чакаюць нейкага сігналу зверху. Сведчанні пра тое, што лагатыпу на камеры не было, суд нават не далучыў да справы. Суддзя быў незадаволены, бо ніхто з іх не любіць выглядаць блазнамі. Я ведаю, што некаторыя суддзі ўжо пачынаюць адмаўляцца ўдзельнічаць у палітычных справах», – сказаў ён тады.

ДР belsat.eu

 

Стужка навінаў