Сёння ноччу жыхары Беларусi могуць убачыць метэорны дождж


Пік гэтай метэаралагічнай зʼявы прыйдзецца на 3-4 студзеня. Эксперты кажуць, што ў гэты час можа пралятаць да 200 метэарытаў у гадзіну.

Метэарытны паток здараецца штогод у перыяд з 28 снежня па 7 студзеня.

«Унікальнасць гэтага патоку ў тым, што ён вельмі востры – пік працягваецца адну дзве начы і ўсё. І ён вельмі магутны. Колькасць зорак, якія падаюць, перавышае тую, што мы бачым у летніх метэорах амаль у два разы. Калі пашанцуе, то за гадзіну можна пабачыць да сотні метэораў», – тлумачыць астраном Віктар Малышчыц.

Па паведамленнях астраномаў, умовы для назірання метэарытнага дажджу будуць спрыяльнымі. Але жыхарам гарадоў, якія хочуць убачыць яго, спецыялісты прапануюць выехаць далей з гораду. З 23 да і чым бліжэй да раніцы можна будзе ўбачыць метэорныя патокі.

Метэорны дождж не прадстаўляе небяспекі для жыхароў Зямлі, бо большасць метэарытаў згарыць яшчэ ў атмасферы.

ВД, belsat.eu

Стужка навінаў