Сёння ноччу і раніцай 21 траўня могуць не працаваць банкаўскія карткі


Пра магчымыя непаладкі папярэджвае «Банкаўскі працэсінгавы цэнтр».

21 траўня з 02:00 да 07:00 будуць праводзіцца працы па мадэрнізацыі апаратна-праграмнага комплексу прадпрыемства, – гаворыцца ў паведамленні ААТ «Банкаўскі працэсінгавы цэнтр».

У гэты прамежак часу магчымыя перапынкі ў абслугоўванні трымальнікаў банкаўскіх картак, якія карыстаюцца паслугамі ААТ «Банкаўскі працэсінгавы цэнтр».

Перабоі ў працы не закрануць трымальнікаў картак тых банкаў, якія стварылі ўласныя працэсінгавыя цэнтры.

Спіс банкаў, якія падключаныя да «Банкаўскага працэсінгавага цэнтру» (крыніца: belarusbank.by):

  • «БПС-Сбербанк»
  • «Белагропромбанк»
  • «Белинвестбанк»
  • «Паритетбанк»
  • «Дельта Банк»
  • «Трастбанк»
  • «Белорусский народный банк»
  • «Франсабанк»
  • «Цептер Банк»
  • «ИнтерПэйБанк»
  • «БТА Банк»

[/vc_column_text][vc_column_text]ЮВ,  belsat.eu

Стужка навінаў