Вінярскі і Севярынец выйшлі на волю


Павел Севярынец выходзіць з Цэнтру ізаляцыі правапарушальнікаў. 16 траўня 2017 года. Фота – Юрый Губарэвіч / Facebook

Паўла Севярынца і Максіма Вінярскага вызвалілі з Цэнтру ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна каля 14:30.

Вікторыя Шабуня з суду Цэнтральнага раёну пакарала сустаршыню Беларускай хрысціянскай дэмакратыі арыштам за ўдзел у пратэсце ў Курапатах і першатравеньскай дэманстрацыі. Такі ж тэрмін арышту суддзя Міхаіл Хома даў актывісту Максіму Вінярскаму.

Агулам за няпоўныя тры месяцы сёлетняй вясны Павел Севярынец правёў за кратамі амаль 40 дзён: з 12 па 27 сакавіка, з 31 сакавіка па 10 красавіка і з 1 па 16 траўня. Таксама яго два разы аштрафавалі на суму ў 2300 рублёў (каля $ 1200).

Максім Вінярскі выходзіць з Цэнтру ізаляцыі правапарушальнікаў. 16 траўня 2017 года. Фота – Юрый Губарэвіч / Facebook

Максім Вінярскі падчас арышту трымаў галадоўку. Актывіста затрымалі каля ягонага дому на вачох маці. Сведкі-амапаўцы ў паказаннях казалі, што ён выкрыкваў лозунгі «Жыве Беларусь» і «Баста».

Вінярскі і Севярынец былі аднымі з самых актыўных удзельнікаў першатравеньскай дэманстрацыі ў Менску.

ДР, ДД belsat.eu 

Стужка навінаў