Сёння на небе будзе «Суперпоўня»! Такога не бачылі з 1948 году


У ноч з 14 на 15 лістапада Месяц будзе падавацца большым, чымся звычайна. Усё праз тое, што поўня супадзе з перыгеем – момантам, калі Месяц знаходзіцца на сваёй арбіце найбліжэй да Зямлі.

Розніца паміж апагеем (самая далёкая кропка на арбіце) і перыгеем (самая блізкая кропка) па адлегласці Месяцу ад Зямлі складае 14 %. У дадатак да гэтага Поўня заўсёды падаецца большаю, бо ў гэты час яна адбівае найбольш святла ў кірунку планеты.

Аднак прагнозы сіноптыкаў не надта абнадзейваюць: чакаецца, што ўночы неба застанецца зацягнутае хмарамі, толькі месцамі магчымыя праясненні. На бясхмарным небе «Суперпоўня» ў параўнанні са звычайнай выглядала б, як на гэтым відэа:

 

Відэа: як будзе выглядаць “Суперпоўня”

У ноч «Суперпоўня» наблізіцца да зямлі на рэкордна малую адлегласць 356 тысячаў 511 кіламетраў. Тым часам сярэдняя адлегласць складае амаль на 30 тыс кіламетраў больш. Апошні раз настолькі блізка «Суперпоўню» назіралі ў 1948 годзе.

Яшчэ раз «Суперпоўню», аднак ужо не настолькі «блізкую» да нашай планеты можна будзе назіраць 14 снежня.

МЛ, belsat.eu

Фота Наталлі Ягоравай

Стужка навінаў