Домрачава прамахнулася некалькі разоў і фінішавала 27-ай


Трохразовая алімпійская чэмпіёнка не здолела прабіцца ў кола прэтэндэнтаў на медалі.

Паказаўшы высокую хуткасць у індывідуальнай жаночай гонцы на 15 кіламетраў, яна прадэманстравала кепскую стральбу, чатыры разы прамахнуўшыся на стрэльбішчы.

Расклад спаборніцтваў на Алімпіядзе з удзелам беларускіх спартоўцаў 15 лютага.

БІЯТЛОН

Аб 11:15 распачнецца індывідуальная гонка ў жанчын. Спаборніцтва перанеслі з 14 лютага праз ураган. На старт выйдуць Ірына Крыўко, Надзея Скардзіна і Дынара Алімбекава. Гэта адна з апошніх магчымасцяў для Дар’і Домрачавай ды іншых дзяўчат здабыць медалі.

Мужчынская гонка распачнецца а 14:20

ГОРНЫЯ ЛЫЖЫ

Жанчыны. Гіганцкі слалам. Пачатак а 04:00

Стартуе Марыя Шканава.

Мужчыны. Хуткасны спуск. Пачатак а 05:30

Выступае Юрый Данілачкін.

ЛЫЖНЫЯ ГОНКІ

Жанчыны. 10 км. Свабодны стыль. Пачатак а 09:30

На старт выйдуць чатыры прадстаўніцы Беларусі – Юлія Ціханава, Паліна Сероносова, Анастасія Кірылава і Валянціна Камінская.

ФРЫСТАЙЛ

Жанчыны. Акрабатыка. Кваліфікацыя. Пачатак а 14:00

Выступаюць Ала Цупер, Ганна Гуськова і Аляксандра Раманоўская. Фінал спаборнцтваў – у пятніцу.

Спартовыя вынікі 14 лютага – у сюжэце «Белсату»:

Беларускія атлеты прапусцілі 6-ы дзень Алімпіяды .

ДР belsat.eu

Стужка навінаў