Чарговыя вызваленні фігурантаў «справы патрыётаў» (СТРЫМ)

video

Ганна Дундукова з сынам

Сёння, 29 чэрвеня, з СІЗА-1 на Валадарцы вызвалілі Андрэя Комлік-Ямаціна, Дзмітрыя Новіка, Андрэя Дундукова, Аляксея Абрамава і Івана Кавальчука. Фігурантаў «справы патрыётаў» сустракаюць журналісты, сваякі і сябры затрыманых.

Андрэй Комлік-Ямацін разам з жонкай займаліся вырабам адзення ў нацыянальным стылі пад маркай Terram album.

Іван Кавальчук – 25-і гадовы студэнт архітэктуры з Мядзеля. Працаваў у адной з вядучых праектных арганізацый Беларусі «Аргбуд». З дзяцінства размаўляў на беларускай мове.

Андрэя Дундукова затрымалі, калі ён разам з жонкай і дзіцем ехаў адпачываць ва Украіну.

Дзмітры Новік і Аляксей Абрамаў былі затрыманы 21 сакавіка.

Людзі сабраліся каля СІЗА на Валадарскага

Глядзіце таксама:

За кратамі застаюцца 2 фігуранта «справы патрыётаў:

Міраслаў Лазоўскі

Віктар Мароз

За апошнія некалькі дзён на волю выйшлі: Алесь Яўдаха, Сяргей Стрыбульскі, Аляксандр Зімніцкі, Уладзімір Фёдараў, Уладзімір Румянцаў, Цімур Пашкевіч, Віктар Данілаў. З іх знялі абвінавачанне ў «падрыхтоўцы масавых беспарадкаў». Цяпер яны знаходзяцца пад падпіскай аб нявыезде.

Былыя фігуранты «справы патрыётаў» Зміцер Крамянецкі і Сяргей Кунцэвіч маюць намер дамагчыся ад спецслужбаў кампенсацыі сваіх пакутаў падчас утрымання ў СІЗА.

 

Агулам па справе патрыётаў напярэдадні 25 сакавіка сёлета арыштавалі больш трыццаці асобаў. Частцы асобаў выставілі абвінавачанні ў рыхтаванні масавых закалотаў, колішнім сябрам «Белага легіёну» дадалі яшчэ і артыкул «стварэнне незаконнага ўзброенага фармавання».

Затрыманні пачаліся пасля заявы Лукашэнкі пра групу, якая рыхтавала масавыя беспарадкі ў краіне. Цягам двух месяцаў большую частку затрыманых ужо выпусцілі. КДБ перадаў «справу патрыётаў» Следчаму камітэту, а крымінальны пераслед паводле артыкулу «масавыя закалоты» спыніў у дачыненні ўсіх фігурантаў. Грамадскія дзеячы і праваабаронцы заклікалі прызнаць палітвязнямі фігурантаў «справы патрыётаў».

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары