Літва адзначыла Дзень абаронцаў свабоды


Напярэдадні ў Вільні прайшлі акцыі ўшанавання памяці ахвяраў тае ночы 27-мігадовае даўніны, калі ў часе супраціву аднаўленню савецкай улады каля Віленскай тэлевежы загінулі 14 чалавек, сотні іншых былі параненыя.

Агулам жа бараніць незалежнасць сваёй краіны ў студзені 1991-га на вуліцы выходзілі дзясяткі тысячаў чалавек.

«Мы стаялі тут. Танкі ішлі адтуль, але ніхто не адышоў. І я таксама. Настолькі жорстка было ў часе гэтай ночы, што мы нічога ўжо не баяліся. Думалі: так і так памрэм», – распавялала Belsat.eu жыхарка літоўскай сталіцы.

Іншы жыхар Вільні падзяліўся сваймі ўспамінамі:

«Тады мы ўвогуле не думалі пра сваё жыццё, а толькі прагнулі свабоды. І вось мы ўстаялі. Таму для нас гэта свята сёння».

Напярэдадні ўвечары на віленскай плошчы Незалежнасці і каля будынку нацыянальнага тэлебачання запалілі агні памяці. У каталіцкім касцёле святых Янаў прайшоў канцэрт «In Memoriam». Прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайце таксама далучылася да акцыі «Памяць жывая, бо сведчыць»: раніцаю на вокнах прэзідэнцкага палацу запалілі свечкі ў памяць пра ахвяраў.

Глядзіце таксама:

Belsat.eu, фотаздымак І.Носаў/ Спутнік

Стужка навінаў