Сёння кіраўнік беларускага МЗС едзе ў Маскву


Міністр замежных справаў Беларусі Уладзімір Макей 21–22 лютага наведае з працоўным візітам Маскву, паведаміў у панядзелак прэс-сакратар беларускага вонкавапалітычнага ведамства Дзмітрый Мірончык.

Падчас візіту будзе абмяркоўвацца «павышэнне эфектыўнасці ўдзелу Беларусі ў інтэграцыйных структурах», сказаў афіцыйны прадстаўнік МЗС Беларусі.

Паводле Мірончыка, Макей плануе сустрэцца са сваім расейскім калегам Сяргеем Лаўровым.

Падчас сустрэчы будуць абмеркаваныя актуальныя пытанні двухбаковых узаемадачыненняў, узаемадзеянне на міжнароднай арэне і ў міжнародных арганізацыях, а таксама падрыхтоўка святкавання 25-гадовага юбілею ўсталявання дыпламатычных адносінаў паміж Беларуссю і Расеяй.

ЮВ, belsat.eu паводле mfa.gov.by, ria.ru

Стужка навінаў