Сёння – гадавіна ліквідацыі Ганцавіцкага гета


За дзесяць месяцаў існавання гета ў ім былі забітыя тысячы чалавек.

Перад вайной габрэі складалі 70 % насельніцтва Ганцавічаў. Мястэчка было заснаванае напрыканцы 19 стагоддзя – праз яго праходзіла чыгунка Баранавічы – Лунінец.

Нямецкия войскі занялі мястэчка ў чэрвені 1941-га. Акупацыя цягнулася тры гады – да ліпеня 1944 года.

Ужо на пачатку акупацыі немцы знішчылі практычна ўсё габрэйскае насельніцтва не толькі мястэчка, але і бліжэйшых вёсак. У Ганцавічы прывезлі на смерць больш за 6 тысячаў чалавек з суседніх раёнаў – Клецкага, Целяханскага, Чырвонаслабодскага і іншых.

30 чэрвеня – 1 ліпеня 1941 гады ў Ганцавічах падчас «акцыі» (такім эўфемізмам гітлераўцы называлі арганізаваныя імі масавыя забойствы) былі забітыя 16 габрэяў, 15 жніўня – яшчэ 350 габрэяў.

Помнік габрэям, загінулым пры паўстанні ў Ганцавічах, чые месцы пахаванняў невядомыя, землякам-партызанам і Іцхаку Исерсу, якога забілі пры знішчэнні гета ў мястэчку Случ. Помнік знаходзіцца на габрэйскіх могілках у вёсцы Ленін.
Помнік габрэям, загінулым пры паўстанні ў Ганцавічах, чые месцы пахаванняў невядомыя, землякам-партызанам і Іцхаку Исерсу, якога забілі пры знішчэнні гета ў мястэчку Случ. Помнік знаходзіцца на габрэйскіх могілках у вёсцы Ленін.

У лістападзе 1941 гады немцы, рэалізуючы гітлераўскую праграму знішчэння габрэяў, арганізавалі ў горадзе гета, якое ўяўляла сабой працоўны лагер.

14 жніўня 1942 года больш за 300 чалавек уцяклі з гета, усе іншыя былі расстраляныя немцамі.

ДД, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары