Сёння – фінал Лігі чэмпіёнаў


У Кардыфе на поле стадыёну «Міленіум», які змяшчае ў сябе амаль 75 тысячаў гледачоў, за ганаровы трафей паспрачаюцца турынскі «Ювэнтус» і мадрыдскі «Рэал».

Галоўны козыр «Рэалу» – эфектыўны і незраўнёны Крыштыяну Раналду, які ў гэтых гульнях лігі забіў ужо 10 мячоў і можа пераўзысці Льёнэля Мэсі, у якога пакуль на адзін больш.

Аднак і ў «старой сіньёры» хапае чым і кім адказаць зоркаваму «Рэалу»: чаго толькі вартая пара адных з найлепшых абаронцаў у свеце – Джорджо К’елліні і Леанардо Бануччы. Матывацыя ў абодвух клубаў зашкальвае: калі «вяршковыя» сёння выгуляюць, то зробяцца першымі ў гісторыі, хто заваюе Кубак другі сезон запар.

«Ювэнтус» у сваю чаргу хоча ўзяць рэванш за паразу ад «каралеўскага клубу» ў фінале Лігі чэмпіёнаў 1998-га года – тады «Рэал» перамог з лікам 1: 0.

Судзіць сённяшнюю гульню будзе немец Фэлікс Брых.

ДД

Стужка навінаў