Сёння дзень народзінаў самага тытулаванага ў свеце беларускага дакументаліста (УСЕ ФІЛЬМЫ)


Віншуем з днём народзінаў нашага калегу, выбітнага дакументаліста Віктара Аслюка!

Віктар Аслюк, найбольш тытулаваны і прызнаны ў свеце беларускі рэжысёр дакументальнага кіно, член Еўрапейскай кінаакадэміі. Для нашага тэлеканалу ён зняў чатыры стужкі.

Год таму на «Белсаце» адбылася прэмʼера апошняга фільму Віктара Аслюка пра непрацяглы побыт у Менску імавернага забойцы амерыканскага прэзідэнта Джона Кенэдзі.

«Была адна амбіцыя: у Менску застаўся адзін чалавек, які мала здымаўся ў кіно, але, паводле агульнага меркавання, з’яўляўся адным з самых блізкіх людзей Лі Гарві Озўалда ў ягоны менскі перыяд або нават у цэлым ягоным жыцці, бо жыццё Озўалда было вельмі кароткім. Канешне, у гэтым выпадку я, як рэжысёр, дазволіў сабе ісці за героем. Я не судзіў і не збіраюся судзіць – гэта не мая задача. Але мой герой – Эрнст Цітавец – лічыць, што Озўалд не забіваў. Гэта яго эмацыйнае, чалавечае права так лічыць», – распавёў Віктар Аслюк пра сваю новую стужку «Озўалд. Менская містэрыя».

Дакументальнае кіно – гэта жыццё

«Калі робіш дакументальны фільм, то думаеш і ўлічваеш не гледача, не чыюсьці рэакцыю, а агульныя псіхалагічныя законы ўспрымання візуальнага твору, які мусіць быць адначасова вельмі лагічны, але разам з тым выклікаць нечаканыя асацыяцыі. Таксама важна, каб быў дакладна вызначаны жанр фільму. Галоўнае тут – жывое жыццё, у якое нейкім чынам умешваецца камера. Але, зразумела, шматлікія «нежывыя» тэмы можна ўвасобіць толькі ў «тэлевізійным стандарце». Каб дакументальнае кіно паказвалася на тэлебачанні, трэба, каб нешта здарылася не з гледачом, а з тымі людзьмі, якія складаюць тэлевізійныя сеткі ды кіруюць тэлебачаннем. На мае фільмы стаялі чэргі», – кажа рэжысёр.[/vc_column_text][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=PDNjtIbc8Ws”][vc_column_text]

На мае фільмы стаялі чэргі

«Я свае фільмы шмат разоў паказваў у самых розных краінах, часта ў вялікіх залах буйных міжнародных фестываляў – у Парыжы, Амстэрдаме, Ратэрдаме, Таронта, Лейпцыгу. Стаялі вялікія чэргі. Я нават рэпрэзентаваў сваю карціну племені ў джунглях французскай Палінезіі. Так што ў мяне няма комплексу, што мае фільмы не бачаць. Гэта агульная бяда дакументалістаў: іх мала бачаць, але цяпер мала і чытаюць кніжкі, праўда. Каму трэба, той убачыць… і прачытае», – узгадвае рэжысёр.

[/vc_column_text][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=vkcWTNgFe5Y”][vc_column_text]Дакументальны фільм «Асколкі» 2011 г. Глядзець тут[/vc_column_text][vc_column_text]Віктар Аслюк нарадзіўся 26 лістапада 1961 года ў вёсцы Лясковічы Гомельскай вобласці. Скончыў філалагічны факультэт БДУ і рэжысуру дакументальнага кіно ў Беларускай акадэміі мастацтваў.

Стужка навінаў