Пятрусь Броўка нарадзіўся 25 чэрвеня 1905 года ў беднай сялянскай сямʼі (9 дзяцей і 2,5 дзесяціны зямлі) у вёсцы Пуцілкавічы (Віцебская вобласць). Бацька рабіў куфры ды шафы. Маці гадавала дзяцей (падчас нямецкай акупацыі трапіла ў Асвенцім, дзе і загінула. Броўка прысвяціў маці паэму «Голас сэрца».
Першы верш Броўкі пабачыў свет у 1926 годзе ў газеце «Чырвоная Полаччына».
Падчас Другой сусветнай вайны будучы народны паэт добраахвотна пайшоў у Чырвоную Армію. У 1941–1942 быў інструктарам-літаратарам франтавой газеты «За Савецкую Беларусь» на Бранскім і Заходнім франтах, супрацоўнічаў з партызанскім друкам.
У 1953 годзе стаў членам-карэспандэнтам Акадэміі навук БССР. Памёр 24 сакавіка 1980 года.
Хiба на вечар той можна забыцца?
…Сонца за борам жар-птушкай садзiцца,
Штосьцi спявае пяшчотнае бор,
Пахне чабор,
Пахне чабор…
Лёгкiя крокi на вузкай сцяжынцы.
Дзеўчына ў белай iскрыстай хусцiнцы,
Быццам абсыпана промнямi зор.
Пахне чабор,
Пахне чабор…
Выйсцi б насустрач, стаць i прызнацца.
Вось яно – блiзкае, яснае шчасце,
Клiкнуць хацелася – голас замёр.
Пахне чабор,
Пахне чабор…
Год адзiнаццаць, а можа, дванаццаць
Сэрца балiць, што не здолеў спаткацца,
Сэрца нязменна хвалюе дакор.
Пахне чабор,
Пахне чабор…
Час той схаваўся за дальняй гарою,
Здасца хвiлiнай – яна прада мною…
Выйду. Гукаю. Маўклiвы прастор.
Пахне чабор,
Пахне чабор…
Пеcня на верш Петруся Броўкі ў выкананні Уладзіміра Мулявіна[/vc_column_text][vc_column_text]
[/vc_column_text][vc_column_text]ЮВ, belsat.eu