Сёння дзень народзінаў народнай артысткі Беларусі Зінаіды Бандарэнкі


Голас дыктаркі Беларускага Тэлебачання пазнаюць нават тыя, хто не ведае ейнае прозвішча.

Bandar2

Зінаіда Бандарэнка нарадзілася 25 красавіка 1939 года ў сямʼі хірурга і сялянкі.

З 1959 года – дыктар Гомельскай абласной студыі тэлебачання, з 1962 года – працавала на Беларускай рэспубліканскай студыі тэлебачання (з 1976 года – кіраўнік групы дыктараў).

Ейны голас пазнаюць нават тыя, хто не ведае яе прозвішча. Зінаіда Бандарэнка для мільёнаў беларусаў – гэта перадусім голас. Але тыя, хто знаёмы з ёй асабіста, ведаюць, што за гэтым голасам стаіць чалавек з моцным характарам, які не паддаецца непрыемнасцям лёсу.

Яна палічыла за лепшае сысці з публічнага тэлебачання, якое было для яе ўсім яе жыццём, чым супрацоўнічаць з рэжымам Лукашэнкі. Сёння яна падтрымлівае асяроддзе незалежных журналістаў, якія змагаюцца з гэтым рэжымам.

Яна робіцца жывой легендай для новага пакалення беларусаў, якія не чулі ейнага голасу ў тэлевізіі, але ведаюць яе як чалавека, які аддае ўсяго сябе барацьбе за свабоду сваёй краіны.

НМ, belsat.eu, фотаздымак whereminsk.by

Стужка навінаў