Сёння дзень народзінаў беларускага Вагнера


2 ліпеня 1922 нарадзіўся Генрых Вагнер – беларускі кампазітар, народны артыст БССР.

Генрых Матусавіч нарадзіўся ў польскім горадзе Жырардаў. Вучыўся у Варшаўскай кансерваторыі (1936–1939). У 1939 прыехаў у БССР, дзе скончыў Беларускую кансерваторыю. Працаваў канцэртмайстрам Беларускага радыё.

Аўтар оперы «Сцежкаю жыцця» (лібрэта А. Вярцінскага і С. Штэйна па матывах аповесці В. Быкава «Воўчая зграя», пастаўлена ў 1980), першай беларускай тэлеоперы «Ранак» (лібрэта Я. Шабана па матывах паэмы А. Куляшова «Песня аб слаўным паходзе», пастаўлена ў 1967), балетаў «Падстаўная нявеста», «Святло і цені», «Пасля балю», араторыі «Кастрычнік», кантаты «Прызнанне Радзіме», вакальна-сімфанічных паэм «Вечна жывыя», «Героям Берасця», трох сімфоній.

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары