Сёння – дзень народзінаў беларускага генія Тарашкевіча! Пампуй падарунак ад «Белсату»!


Такія постаці, як Браніслаў Тарашкевіч, закладаюць падмуркі беларускай свядомасці. Дзякуючы гэтаму артыкулу вы даведаецеся пра неверагодны жыццёвы шлях беларускага генія і атрымаеце падарунак з нагоды ягоных народзінаў!

Дзякуючы інфаграфіцы вы даведаецеся пра жыццёвы і навуковы шлях Браніслава Тарашкевіча, а больш біяграфічнай інфармацыі знойдзеце ў апісанні да адмысловага выпуску «Гісторыі пад знакам Пагоні». Напрыканцы матэрыялу вы знойдзеце спасылку на графічны файл, які падрыхтаваны адмыслова для друку на кашулях.

 

Браніслаў Тарашкевіч вядомы тым, што распрацаваў першую ў гісторыю і практычна дасканалую граматыку сучаснай беларускай мовы. «Трашакевіца» сталася асноваю для ўсіх іншых лініяў развіцця беларускай граматыкі. «Беларуская граматыка для школаў» была выдадзеная ў 1918 годзе ў Вільні ў кірылічным да лацінскім варыянтах.

Тарашкевіч закончыў Віленскую гімназію, гісторыка-філалагічны факультэт Пецярбургскага ўніверсітэту, дзе яму давялося таксама працаваць пры кафедры расейскай мовы і літаратуры. Ягонымі настаўнікамі былі славутыя мовазнаўцы Ян Бадуэн дэ Куртэнэ, Яўхім Карскі, акадэмік Аляксей Шахматаў. Браніслаў мог пахваліцца дасканалымі ведамі лацінскай і старажытнагрэчаскай моў, якія выкладаў як прыват-дацэнт. Перажыў некалькі арыштаў – у Польшчы ды БССР. 5 студзеня НКУС і і Пракуратура СССР вынеслі яму смяротны вырак.

Пампуй і друкуй!

З нагоды дня народзінаў Браніслава Тарашкевіча «Белсат» падрыхтаваў падарунак – графічны файл, які можна выкарыстаць для друку на кашульках.

Кашулькі варынт 1.

Кашулькі варынят 2.

Дзеля гэтага захавайце графічныя файлы, змешчаныя па спасылках у подпісах да ілюстрацый. У шэрагу беларускіх фірмаў можна замовіць друк на кашульцы.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў