Сёння дзень народзінаў беларуса, які паставіў кропку на існаванні СССР


15 снежня свой 83 дзень народзінаў адзначае Станіслаў Станіслававіч Шушкевіч.

У 1991 годзе ён у якасці кіраўніка Беларусі падпісаў Белавежскія пагадненні, у якіх канстатавалася спыненне існавання СССР.

Віскулі (Белавежская пушча, Беларусь). 8 снежня 1991 г. Леанід Краўчук і Вітольд Фокін (Украіна), Станіслаў Шушкевіч і Вячаслаў Кебіч (Беларусь), Барыс Ельцын і Генадзь Бурбуліс (Расея).

Станіслаў Шушкевіч нарадзіўся ў Менску. Сын беларускага паэта Станіслава Шушкевіча і пісьменніцы Гелены Раманоўскай. Бацькі паходзілі са збяднелай шляхты.

Член-карэспандэнт Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі (1991). Доктар фізіка-матэматычных навук (1970), прафесар (1972). Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Беларусі (1982).

У 1989–1991 гадах народны дэпутат СССР. У 1990-1996 – дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, 1-ы намеснік Старшыні (1990–1991), Старшыня Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь (1991–1994).

Да нядаўняга часу, паводле ўказу Аляксандра Лукашэнкі, атрымліваў мізэрную пенсію ды зарабляў на жыццё, чытаючы лекцыі ва ўніверсітэтах па ўсім свеце.

На сайце kniharnia.by сёння апублікавалі мемуары першага кіраўніка незалежнай Беларусі «Маё жыццё. Крушэнне і ўваскрашэнне СССР».

Мемуары першага кіраўніка незалежнай Беларусі можна набыць тут.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў