Сёння – Дзень медыка


Дзень медычнага працаўніка быў заснаваны ў СССР у 1980-м годзе. Сёння яго ўсцяж адзначаюць у некаторых постсавецкіх краінах.

Працаўнікоў сістэмы аховы здароўя афіцыйна павіншаваў Аляксандр Лукашэнка.

«Дзякую за працу лекараў і навукоўцаў, правізараў і фармацэўтаў, фельчараў, медсясцёр і прадстаўнікоў малодшага медычнага персаналу – усіх, хто застаецца верным абавязку, шчыра служыць людзям і дзяржаве», – цытуе Лукашэнку ягоная прэсавая служба.

19 снежня 2010 года. Жанчына атрымлівае бюлетэнь падчас пазамінулых прэзідэнцкіх выбараў у адной з гарадзенскіх радзільняў. Фота – Аляксандр Саенка/Reuters/Forum

У віншаванні кіраўнік Беларусі заявіў, што «даступнасць і якасць паслуг, выкарыстанне ў дыягностыцы і лячэнні найноўшых тэхналогіяў гарантаваныя ўсім грамадзянам нашай краіны».

У трэцюю нядзелю чэрвеня сваё прафесійнае свята адзначаюць не толькі беларускія, але таксама армянскія, казахскія, малдаўскія, расейскія і ўкраінскія медыкі.

ДД

Стужка навінаў