Сёння – другая ноч зніжак Белкаапсаюзу


«Ноч зніжак» пройдзе ў крамах спажыўкааперацыі ў абласных і райцэнтрах.

Акцыя пачнецца а 17:00 і будзе доўжыцца да поўначы. На нехарчовыя тавары будуць дзейнічаць зніжкі да 15% (на тавары лёгкай прамысловасці – да 20%). Харчы можна будзе купіць са зніжкай 7%.

Падчас акцыі пакупнікам будуць раздаваць падарункі, пройдуць дэгустацыі і пашыраныя распродажы мучных, кандытарскіх і булачных вырабаў, мясных прадуктаў, саленняў, мочанай і квашаных і квашанай садавіны ды гародніны ўласнай вытворчасці.

Сакратар Белкаапсаюза Таццяна Ляшкевіч распавяла «БелТА», што ў аналагічнай акцыі 20 снежня бралі ўдзел больш за 700 гандлёвых кропак, якія ў выніку прадалі ў 3–5 разоў больш тавараў, чым у звычайны дзень. Некаторыя аб’екты гандлю ў гэты дзень паставілі рэкорды: у Старадарожскім раённым спажывецкім таварыстве тавараабарот павысіўся ў 13,8 разы, у Лоеўскім, Глыбоцкім і Глускім – у 9 разоў.

Белкаапсаюз – арганізацыя, якая мае разгалінаваную сетку крамаў перадусім у сельскай мясцовасці. Яна займаецца таксама грамадскім харчаваннем, вырабам мяса, паўфабрыкатаў ды іншых харчоў, загатоўкамі сельскагаспадарчай прадукцыі, вырошчвае пушных звяроў.

Паводле belta.by, bks.gov.by

Стужка навінаў