Сёння беларускія футбольныя клубы стартуюць у еўракубках


Салігорскі «Шахцёр» ды менскае «Дынама» правядуць свае першыя матчы ў межах 1-га кваліфікацыйнага раўнду Лігі Еўропы УЕФА.

«Шахцёр» першы матч супраць літоўскай «Судувы» правядзе дома, пачатак – а 19:00 на салігорскім стадыёне «Будаўнік». З хатняга матча пачынаюць сваю еўракубкавую кампанію і «дынамаўцы»: а 18:30 на менскім стадыёне «Трактар» пачнецца іхная гульня супраць «Рунавіка» з Фарэрскіх астравоў.

Сустрэчы ў адказ пройдуць 6 ліпеня.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары