Сёння беларускія біятланісты возьмуць удзел у змяшанай эстафеце ў Пхёнгчхангу


Беларускія біятланісты пазмагаюцца за ўзнагароды ў змяшанай эстафеце (2х6 км жанчыны + 2х7,5 км мужчыны).

У склад каманды ўвайшлі Дар’я Домрачава, Надзея Скардзіна, Сяргей Бачарнікаў ды Уладзімір Чэпелін.

Пачатак спаборніцтваў а 14:15 паводле менскага часу.

Спартовыя вынікі 19 лютага – у нашым відэасюжэце:

НМ, belsat.eu, фотаздымак НАК Беларусі

Стужка навінаў