Сёння беларускія абітурыенты пішуць ЦТ па расейскай мове


Абітурыенты праходзяць тэставанне па расейскай мове.

На гэты прадмет зарэгістраваліся 75 тыс. 394 абітурыенты, паведаміў дырэктар Рэспубліканскага інстытуту кантролю ведаў Мікалай Фяськоў.

Іспыт стартуе аб 11:00.

Сёлета на цэнтралізаванае тэставанне па расейскай мове зарэгістравалася менш асобаў, чым летась (крыху больш за 78 тыс.).

Падчас здачы тэсту-экзамену пры сабе можна мець запоўнены і зарэгістраваны пропуск, дакумент, які сведчыць асобу, а таксама ручку з чорным стрыжнем. Падчас тэставання катэгарычна забаронена карыстацца прыладамі сувязі. Тыя, хто парушаць патрабаванні і прынясуць на ЦТ мабільныя тэлефону, пакінуць аўдыторыю і будуць пазбаўленыя магчымасці здаваць іспыты сёлета. Парушальнікі не змогуць пераздаць іспыт у рэзервовы дзень.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле БелТА

Стужка навінаў