Сёння беларуская футбольная зборная згуляе ў гасцях са Славакіяй


Беларускія футбалісты паспрабуюць узяць рэванш у славакаў. Але шанцаў на выхад на Еўра-2016 ужо няма.

Гульня адбудзецца а 21:45 у славацкім горадзе Жыліна. На дадзены момант каманда Беларусі займае 4-ы радок у адборачнай групе «C» кваліфікацыі да чэмпіянату Еўропы. Ужо цяпер вядома, што чарговае першынство кантыненту пройдзе без нашай каманды. Славакі ж займаюць другі радок у групе і маюць добрыя шанцы на выхад на Еўра-2016. Год таму на «Барысаў-Арэне» беларуская зборная прайграла славакам з лікам 1:3.

Турнірная табліца за два матчы да канца кваліфікацыі выглядае наступным чынам:[vc_row][vc_column][vc_single_image image=”13773″ onclick=”link_image”][/vc_column][/vc_row]НМ, belsat.eu

Стужка навінаў