Самае вялікае зацьменне за апошнія 16 гадоў + ТАЙМЛАПС


Для belsat.eu таймлапс зацьмення зняў Віктар Малышчыц выкладчык астраноміі, фатограф ды стваральнік праекту Беларусь у абдымках зорак.

Поўнае закрыццё зоркі можна назіраць на поўначы Атлантычнага акіяну, Нарвежскім моры і ў Арктыцы. У Беларусі зацьменне частковае (сонца зачыніцца на 70%). Для жыхароў беларускай сталіцы яно будзе доўжыцца каля трох хвілінаў (кульмінацыя), пачнецца а 11:57, а скончыцца а 14:16.

Падчас гэтага зацьмення можна будзе няўзброеным вокам убачыць Венеру. Да наступнага зацьмення прыйдзецца чакаць аж да 2033 года.

Лекары папярэджваюць, што назіраць за з’явай без спецыяльных магутных светлавых фільтраў шкодна для вачэй. Калі ў вас няма тэлескопу, падыдзе маска для зваркі, дыскеты, спецыяльныя астранамічныя акуляры, рэнтгенаўскія фотаздымкі і засвечаная фотастужка, моцна задымленае шкло альбо іншыя прыборы, якія можна вырабіць дома для бяспечнага назірання.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў