Сёння БАТЭ згуляе ў Лізе Чэмпіёнаў супраць ірландскага «Дандалку»


Барысаўскі клуб пазмагаецца за выхад у 3-ці раўнд футбольнай Лігі Чэмпіёнаў.

У першым матчы, які адбыўся тыдзень таму на «Барысаў-Арэне», з лікам 2:1 перамаглі барысаўцы. Букмекеры перад сённяшняй гульнёй аддаюць перавагу БАТЭ, паведамляе Tribuna.com. Каэфіцыент на перамогу барысаўцаў складае каля 2,2-2,3, у той час як каэфіцыент на перамогу каманды з Ірландыі дасягае 3,3.

Пераможца пары БАТЭ-«Дандалк» у наступным раўндзе сустрэнецца з пераможцам пары «Відэатон» (Вугоршчына) – «Нью-Сэйнтс» (Уэйлз).

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў