Сёння БАТЭ згуляе з сербскім «Партызанам»


Барысаўскі клуб заробіць 14 млн еўраў, калі акажацца мацнейшы за белградскага «Партызана».

Першая сустрэча ў межах плэй-оф Лігі чэмпіёнаў паміж футбалістамі БАТЭ і «Партызана» з Сербіі пройдзе ўвечары на «Барысаў-Арэне» (пачатак а 21:45).

Калі чэмпіён Беларусі пройдзе чэмпіёна Сербіі, то заробіць 14 млн еўраў: 2 млн – за перамогу ў плэй-оф, яшчэ 12 млн – за выхад у групавую стадыю турніру. Але нават калі барысаўцы зазнаюць паразу па суме двух матчаў, то трапяць у групавую стадыю Лігі Еўропы і атрымаюць агулам пры гэтым 5,65 млн еўраў (яшчэ 300 тыс. еўраў клуб зарабіў за перамогу ў папярэдняй стадыі Лігі чэмпіёнаў).

Букмекеры у сённяшняй гульні лічаць фаварытамі барысаўцаў: каэфіцэнт на іх перамогу складае каля 2,15 – 2,20. У сваю чаргу стаўка на перамогу «Партызана» ў некаторых букмекерскіх канторах будзе памнажацца на 3,4 – 3,8, паведамляе By.tribuna.com.

На сённяшнім матчы будуць дзейнічаць асаблівыя правілы: каб трапіць на стадыён, будзе патрэбны не толькі квіток, але і пашпарт.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў