Сёння адзначаюць свята дабрабыту Багач (ФОТА)


22-23 верасня – дні асенняга раўнадзенства. У народным календары ім папярэднічае свята Багач, якое прымеркаванае да заканчэння збору ўраджаю.

Фота з леташняга свята ў Вязынцы

Багач – лубок з жытам, у сярэдзіну якога ўстаўлялася свечка. Жыта для Багача зносілі жыхары ўсёй вёскі. Паводле традыцыі, ў хату, дзе знаходзіўся Багач, запрашалі святара. Пасля набажэнства лубок з жытам і запаленай свечкай у суправаджэнні ўсіх жыхароў абносіўся па ўсёй вёсцы і вакол статка. Затым удзельнікі ішлі да наступнай хаты, у якую на цэлы год пераносіўся Багач. Відавочная магічная скіраванасць абраду на захаванне дабрабыту, ураджайнасці, плоднасці жывёлы, сямейнага ладу.

МР, belsat.eu

Стужка навінаў