Сёння - 72-я гадавіна атамнага бамбавання Хірасімы


Свет узгадвае чарговую гадавіну бамбавання японскага гораду Хірасіма, які стаўся сімвалам страшных наступстваў выкарыстання атаму ў вайсковых мэтах.

6-га жніўня 1945-га года пасля невыканання ўльтыматуму пра капітуляцыю Японіі амерыканскі самалёт Бі-29 скінуў атамную бомбу «Little Boy», што ў перакладзе азначае «Малы». Снарад важыў 4 тоны, а яго магутнасць адпавядала прыблізна 20-ці кілатонам тратылу.

Паводле розных звестак, ад амерыканскай ядравай бомбы загінулі ад 90 да 166-ці тысяч асобаў. 9-га жніўня яшчэ больш магутную атамную бомбу амерыканскае войска скінула на горад Наґасакі.

Менш як праз месяц пасля атамнага бамбавання Японія падпісала Акт пра капітуляцыю, што сталася кропкай у Другой сусветнай вайне.

Стужка навінаў