Сёння 5 гадоў трагедыі ў менскім метро (Фільм)


11 красавіка 2011 у менскім метро адбыўся выбух.

У выніку загінулі 15 чалавек, а сотні былі параненыя.

Рэжысёрка фільма «Страх у краіне спакою» («Белсат», 2012) Кацярына Бортнік паспрабавала адказаць на пытанні адносна прысудаў пасля тэракту.

Справядлівае пакаранне ці ўзаконенае забойства? Чым быў расстрэл Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва? У фільме сабраныя факты, ацэнкі незалежных экспертаў, аповеды следчых пра сістэму органаў пераследу ў Беларусі. Аўтары стужкі аналізуюць найбольш супярэчлівыя моманты справы «тэрарыстаў з метро», якіх суд так і не разгледзеў. Чаму на працэсе галоўны абвінавачаны, Дзмітрый Канавалаў, не сказаў ані слова?

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў