Сёння – 18-ая гадавіна знікнення Ганчара і Красоўскага


16 верасня 1999 году зніклі апазіцыйны палітык Віктар Ганчар і прадпрымальнік Анатоль Красоўскі.

Адбылося гэта пры нявысветленых абставінах.

Віктар Ганчар, які быў старшынём ЦВК у першы прэзідэнцкі тэрмін Лукашэнкі, актыўна выступаў супраць рэферэндуму 1996-га году і адмовіўся прызнаць яго вынікі.

У той вечар, 18 гадоў таму, разам з сябрам Анатолем Красоўскім Віктар Ганчар паехаў у лазню, што знаходзіцца па адрасе Фабрычная, 20 у Менску.

А 22:35 іх пабачылі апошні раз, калі яны селі ў аўта «Jeep Cherokee», што належаў Красоўскаму.

Глядзіце фільм «Белсату» пра гучныя знікненні ў нашай краіне:

Некалькі дзён таму праваабаронца Гары Паганяйла ў эфіры праграмы «Размова дня» заявіў пра тое, што справа знікнення Віктара Ганчара і Юрыя Захаранкі (экс-міністр унутраных справаў, які знік 7 траўня 1999 году) раскрытая.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў