Сёлета пад Менскам пачнуць перапрацоўваць смецце


У панядзелак на аператыўнай нарадзе ў Менгарвыканкаме дырэктар «Гардарбуду» Міхаіл Глушакоў заявіў, што завод па сартаванні і перапрацоўцы смецця ўвядуць у эксплуатацыю ў першым паўгоддзі 2017-га.

Будаўніцтва заводу распачалося ў красавіку 2016-га, на сёння засвоена ўжо амаль Br 12 млн.

«Праектная магутнасць заводу складзе 100 тыс. тонаў сартавання змешаных адходаў у год», – цытуюць Глушакова «Менск-Навіны».

  • Сёлета «Гардарбуд» рэалізуе ў Менску працы на 20 аб’ектах дарожнага будаўніцтва. Агульны аб’ём фінансавання складае Br 117,6 млн.

ДД

Стужка навінаў