Сёлета ў Беларусі заблакавалі 26 інтэрнэт-сайтаў


Міністр інфармацыі Лілія Ананіч распавяла, навошта ў Беларусі блакуюцца ўэб-рэсурсы.

«Мы нацэльваемся на тое, каб кожны ўладальнік інфармацыйнага рэсурсу, у першую чаргу, самастойна прымаў рашэнні пра свае адказныя паводзіны ў інфармацыйнай прасторы», – цытуе Лілію Ананіч БелТА.

Па словах міністра, у гэтым годзе быў абмежаваны доступ да 26 ўэб-рэсурсаў, у тым ліку на так даўно да 5 рэсурсаў, якія выкарыстоўваліся для незаконнай рэкламы лекаў. У той жа час быў узноўлены доступ да двух раней заблакаваных сайтаў, якія знялі інфармацыю, што выклікала прэтэнзіі Мінінфарму.

Не так даўно рэзананс выклікала блакаванне папулярнага сайту Kyky.org. Рэсурс заблакавалі 18 чэрвеня, пасля таго, як Міністэрства інфармацыі атрымала скаргу ад палітуцекача і прарасейскага актывіста Вячаслаў Дыянаў. Рэдакцыя Kyky.org вырашыла не ісці на канфлікт з Міністэствам і прыбрала артыкул, які не спадабаўся чыноўнікам. На шосты дзень блакавання абмежаванне доступу да сайту было знятае.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў