«Сын Пуціна»: Хадаркоўскі выпусціў фільм пра Рамзана Кадырава


Рух Міхаіла Хадаркоўскага «Адкрытая Расея» прадставіла фільм прысвечаны Рамзану Кадыраву.

У якасці тлумачэння назвы фільма цытуецца выказванне экс-кіраўніка ЮКАСа:

«Мы ведаем, што была сям’я Ельцына, мы ведаем сяброў Пуціна, цяпер мы ведаем сям’ю Пуціна, сын у гэтай сям’і – Рамзан».

Чытайце яшчэ: Кадыраў загадаў страляць па расейцах. МУС абураецца

27-хвілінная стужка распавядае пра адносіны кіраўніка Чачэніі з расейскім прэзідэнтам, пра месца Кадырава ў сістэме расейскай улады і ягоныя крыніцы даходаў, аб створаных ім сілавых структурах, а таксама пра выкраданні і катаванні людзей.

Стваральнікі фільму сцвярджаюць, што Кадыраў акрамя шматмільярдных бюджэтных датацыяў атрымлівае грошы з дапамогай «складанай сістэмы даніны».

«Кожны чачэнец раз у месяц плаціць унёскі ў Фонд імя Ахмата Кадырава: працаўнікі бюджэтнай сферы нібыта пералічваюць да 10 адсоткаў заробку, супрацоўнікі прыватных кампаній – да траціны даходаў, бізнесмены – да паловы».

ДР, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары