Сястру Надзеі Саўчанкі не выпускаюць з Расеі


Вера Саўчанка знаходзіцца ў консульстве ў Растове-на-Доне. Пра гэта ў эфіры тэлеканалу «112 Украіна» паведаміў адвакат Ілля Новікаў.

«Ёй сказалі, што яна знаходзіцца ў федэральным вышуку з-за абразы суддзі. Паколькі яна знаходзілася ў машыне з дыпламатычнымі нумарамі, памежнікі не змаглі яе затрымаць. Шчыра кажучы, консулы фактычна яе адбілі ў памежнікаў».

Адвакат перакананы, што сястра ўкраінскай лётчыцы «сёння, ці ў бліжэйшыя дні» зможа пакінуць тэрыторыю Расеі.

Веру Саўчанку затрымалі поздна ўвечары на прапускным пункце Чарткова ў Растоўскай вобласці.

Учора яна паведаміла, што Надзея Саўчанка атрымала дакументы для экстрадыцыі і пачала іх запаўняць.

ДР, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары