Сястра Кім Чэн Ына запрасіла прэзідэнта Паўднёвай Карэі ў КНДР


10 лютага прэзідэнт Паўднёвай Карэі Мун Чжэ Ін сустрэўся ў Сеуле з сястрой Кім Чэн Ына.

Кім Ё Чжон запрасіла паўднёвакарэйскага лідара ў КНДР і прапанавала зладзіць трэці карэйскі саміт (перамовы паміж Паўднёвай Карэяй і КНДР), паведамляе паўднёвакарэйскае агенцтва «Yonhap».

Сястра Кім Чэн Ына наведала прэзідэнцкі палац разам з іншымі членамі дэлегацыі КНДР, якая прыбыла ў Паўднёвую Карэю на адкрыццё Алімпіяды.

У Працоўнай партыі КНДР Кім Ё Чжон узначальвае аддзел агітацыі і прапаганды.

У 2017 годзе праз ядравыя выпрабаванні ў КНДР сітуацыя на Карэйскім паўвостраве абвастрылася. Напрыканцы года Пхеньян паведаміў аб паспяховым стварэнні ядравых сілаў і сваёй магчымасці нанесці ўдар па ЗША.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў