Сярога: Дзякуй за ўвагу да маёй персоны і за тое, што хутка разабраліся

video

Спявак зладзіў прэс-канферэнцыю на якой заявіў, што не паведамляў пра мінаванне самалёта.

«Кажуць, што піяр лішнім не бывае нават такі, дзякуй за такую ўвагу да маёй персоны. І дзякуй праваахоўным органам за тое, што хутка разабраліся», – сказаў журналістам Сярога, разгарнуўся і сышоў, паведамляе ria.ru.

 

Паводле прадзюсараў артыста, пра мінаванне пажартаваў нехта іншы, а Сярога апынуўся побач. Службы аэрапорту заяўлялі, што гэта зрабіў музыка.

Сярогу затрымалі раніцай 6 кастрычніка ў аэрапорце «Унукава», абвінаваціўшы ў ілжывым паведамленні пра бомбу на борце самалёта, які ляцеў з Масквы ў Менск. СМІ падавалі інфармацыю, што гэткім чынам ён хацеў спыніць лятак, на які спазняўся. Яго затрымалі, а пазней выпусцілі.

ДР belsat.eu

Тэгі: 
Глядзі таксама
Каментары