Сярод загінулых у авіякатастрофе расейскага самалёта ў Егіпце – 28-гадовы беларус


Адзін з пасажыраў рэйса «Шарм-эш-Шэйх – Санкт-Пецярбург», які пацярпеў крушэнне над Егіптам, – 28-гадовы Раман Серадзінскі.

У спісах пасажыраў ён пазначаны ў беларускай транскрыпцыі Raman Seradzinski.

Хлопец нарадзіўся ў Клічаве (Магілёўская вобласць), дзе і скончыў школу. Пасля Раман вучыўся ў Магілёўскім сельскагаспадарчым тэхнікуме.

У сярэдзіне 2000-ых Раман з’ехаў у Санкт-Пецярбург, дзе пераходзіў з працы на працу. На ягонай старонцы ва «Укантакце» пазначана, што цяпер ён быў уладкаваны ў кампаніі «Аліянс».

Апошні раз Раман заходзіў на сваю старонку «Укантакце» ўвечары 30 кастрычніка, за ноч да вылету.

Тыдзень таму ён выставіў новы аватар – здымак з егіпецкага курорта.[vc_row][vc_column][vc_single_image image=”28351″ img_size=”large”][/vc_column][/vc_row][vc_row][vc_column][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=6w0ECB6BB4g&feature=youtu.be”][vc_column_text]

Усе пасажыры і члены экіпажу загінулі, перадае bbc.com.

Раней паведамлялася, што з-пад абломкаў расейскага самалёта, які разбіўся на Сінайскім паўвостраве ў Егіпце, чуваць галасы пасажыраў, паведамляе агенцтва Reuters са спасылкай на прадстаўнікоў егіпецкіх уладаў, якія прыехалі на месца катастрофы.

belsat.eu, паводле nn.by[vc_row][vc_column][/vc_column][/vc_row]

Стужка навінаў