Сярод сталічных беспрацоўных больш за 70 % – мужчыны


Мужчыны складаюць 71 % ад агульнай колькасці беспрацоўных у Менску, паведаміла агенцтву minsknews.by намесніца старшыні камітэту па працы, занятасці i сацыяльнай абароне Менгарвыканкаму Таццяна Кудзевіч.

Па стане на 1 кастрычніка, на ўліку ў гарадской службе занятасці агульную сярэднюю і базавую адукацыю мелі 34 % беспрацоўных, прафесійна-тэхнічную – 30 %, сярэднюю спецыяльную – 11 %, вышэйшую адукацыю – 25 %. Больш за палову беспрацоўных раней працавалі на рабочых спецыяльнасцях. Практычна ў кожнага чацвёртага – перапынак у працоўнай дзейнасці больш 1 года. Сярэдні ўзрост беспрацоўнага ў сталіцы складае 41,5 гадоў.

Лік афіцыйна зарэгістраваных беспрацоўных у Менску складае 3 159 асобаў.

ЮВ, belsat.eu, паводле minsknews.by

Стужка навінаў