Сярод фіналістаў Еўрабачання – Расея, Арменія ды Азербайджан


«Еўрабачанне» сёлета праходзіць на арэне «Эрыксан-Глоб» – найбуйнейшай сферычнай пабудовы свету. Яна месціць 16 тыс. гледачоў.

А таксама Нідэрланды, Аўстрыя, Вугоршчына, Харватыя, Чэхія ды Кіпр. У Стакгольме завяршыўся першы паўфінал песеннага конкурсу.

Першы паўфінал міжнароднага песеннага конкурсу «Еўрабачанне-2016» скончыўся ў шведскай сталіцы а 00:05 паводле беларускага часу.

Паглядзець яе можна тут.

Расеец Сяргей Лазараў з песняй «You Are The Only One» – галоўны, на думку букмекераў, прэтэндэнт на сёлетнюю перамогу. Галоўную канкурэнцыю Лазараву складае ўкраінская выканаўца Джамала, якая падымаецца на сцэну ў другім паўфінале 12 мая, калі ў Стакгольме выступіць і прадстаўнік Беларусі IVAN.

На думку букмекераў, пасля піяр-кампаніі Ivan падняўся ў прагнозах да 31-га месца, але гэтая пазіцыя не дазваляе яму трапіць у фінальны топ-26.

Ўсяго з двух паўфіналаў пройдуць далей па дзесяць краін. У фінале яны далучацца да краін «вялікай пяцёркі» – Вялікай Брытаніі, Германіі, Іспаніі, Італіі і Францыі, а таксама гаспадыні гэтага года – Швецыі.

У студзені арганізатары конкурсу абвясцілі аб найбуйнейшых за 40 гадоў зменах у механізме фінальнага галасавання. Калі ў мінулыя гады вынікі галасавання прафесійнага журы і гледачоў выглядалі ў выглядзе камбінаванага выніку, то ад сёлета ў фінале конкурсу члены журы і тэлегледачы будуць самастойна выстаўляць ад 1 да 12 балаў за ўпадабанага ўдзельніка.

Пасля глядацкага галасавання па тэлефоне, СМС або з дапамогай адмысловай аплікацыі кожны нацыянальны прадстаўнік адной з 43 краінаў-удзельніцаў «Еўрабачання» назаве балы, выстаўленыя членамі журы. Пасля да гэтых вынікаў дададуцца балы, якія паставілі гледачы.

Фінал 61-га міжнароднага песеннага конкурсу «Еўрабачанне» пройдзе 14 траўня.

ДД, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары