Пальчэўскага патаемна вывезлі з СІЗА. Стрым


Абаронцу Курапатаў Сяргея Пальчэўскага вызвалілі з ізалятару на Акрэсціна. Аднак дзеля гэтага міліцыянты зладзілі цэлую спецаперацыю па вывазу актывіста, бо на выхадзе яго сустракалі паплечнікі і журналісты.

Сёння а 16-й гадзіне скончыўся тэрмін аршыту Сяргея Пальчэўскага. Яго затрымалі 7 сакавіка ў падʼездзе яго дома і далі 3 сутак арышту паводле артыкулу 23.34 Адміністрацыйнага кодэксу – «Удзел у несанкцыянаванай акцыі».

16:28 З’явілася інфармацыя, што Пальчэсўкага вывезлі: дзяжурны ў СІЗА заявіў, што Пальчэўскага ў ізалятары няма. Актывіст Раман Васільеў стэлефанаваўся з маладафронтаўцам, арыштаванага міліцыянты вывезлі ў Першамайскі РАУС і выпусцілі там. “Белсат” завяршыў жывую трансляцыю.

16:08 Ад працаўніка ізалятару стала вядома, што Пальчэўскі пакуль у ізалятары, але мае выйсці каля 16:15-16:20.

16:05 З тэрыторыі СІЗА выехалі два мікрааўтобусы. Магчыма, у адным з іх вывезлі Пальчэўскага. Беларуская міліцыя нярэдка вызваляе актывістаў, вывозячы іх іншую частку гораду, каб не дазволіць паплечнікам сустрэць арыштаваных ля ізалятара.

16:00 “Відаць, што ва ўладаў не вытрымліваюць нервы. Яны бачаць што людзі пачалі выходзіць на пратэсты, таму зараз гэтымі арыштамі дэманструюць сілу” – Вінаградаў. Актывіст апасаецца, што яго могуць “прэвентыўна” затрымаць перад Днём Волі.

15:58 Ля ізалятара Пальчэўскага чакаюць не толькі паплечнікі і журналісты, але і працаўнікі міліцыі. Імаверна, Пальчэўскаму могуць уручыць новую позву.

Сяргей Пальчэўскі вядомы тым, што падчас змагання за мемарыяльны комплекс Курапаты прыкаваў сябе наручнікамі да «МАЗ»а, каб спыніць будаўнічую тэхніку. Людзі ў форме МНС і ў масках спрабавалі забраць Пальчэўскага ў свой аўтобус, але актывісты разам з мясцовымі жыхарамі абаранілі хлопца.

Чытайце яшчэ:

Сёння на выхадзе з управы Рады БНФ быў затрыманы Зміцер Дашкевіч. Падчас затрымання ён веў жывы эфір у Facebook.

Стужка навінаў