Сяргей Міхалок прыехаў у Менск з мэтай асабіста атрымаць гастрольнае пасведчанне


Лідар гурта «Brutto» Сяргей Міхалок прыехаў у Менск з мэтай асабіста атрымаць гастрольнае пасведчанне на менскі канцэрт, які мае адбыцца ў траўні.

Фотаздымак Міхалка на фоне знака «Менск – горад-герой» зʼявілася ў афіцыйным «Тўітэры» групы. Па словах прадзюсара групы Антона Азізбякяна, Сяргей не можа знаходзіцца ў Кіеве і спакойна піць гарбату. Ён хоча асабіста сустрэцца з кіраўніцтвам Менгарвыканкаму і атрымаць дазвол выступіць у Палацы спорту ў траўні.

На мінулым тыдні ўдзельнікі «Brutto» падалі ў гарвыканкам заяву на атрыманне гастрольнага пасведчання і вызначыліся з месцам і датай менскага канцэрту. Прыдатную музыкам дату 27 траўня прапанаваў Палац спорту. Таксама ў планах у групы вясновы тур па гарадах Беларусі.

МЯ, паводле tut.by

Стужка навінаў