Сяргей Міхалок: Мой бацька памёр… так і не трапіўшы на мой канцэрт у Менску. Дайце нам магчымасць выступіць на Радзіме! Хоць у сераду а 7:00 раніцы

video

Лідар «BRUTTO» звярнуўся да міністра культуры Беларусі. Відэа апублікавалі на старонцы гурту «УКантакце».


«Цягам шматлікіх гадоў чыноўнікі і дзеячы, якія курыруюць развіццё культуры на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь неаднаразова заяўлялі, што ў нас няма негалосных забаронаў і т. зв.  «чорных спісаў». Прапаную правесці сацыяльны эксперымент. Дайце нам магчымасць зрабіць канцэрт у спартыўна-забаўляльным комплексе «Арэна». Дайце нам самы нязручны час… Любая серада а 10 раніцы, любы чацвер а 15-й, або панядзелак а поўначы. Не перашкаджайце нам і дайце магчымасць сустрэцца са сваймі фанатамі, якія стаміліся ганяцца за намі па ўсёй Еўропе, ў той час, калі ў цэнтры Менску ёсць выдтная, ўзведзеная на народныя сродкі канцэртная пляцоўка. Каб нас не абвінавацілі ў сквапнасці і карысталюбстве, абяцаю, што ўсе грошы з канцэрту пойдуць на развіццё менскага дому міласэрнасці і дому інвалідаў. Чаму менавіта ім? Таму што яны даглядалі і клапаціліся пра майго бацьку, які так і не трапіў на маі канцэрты ў Менску», – сказаў Сяргей Міхалок у звароце да міністра культуры Беларусі.

Пад допісам з відэазваротам гурт змясціў сваю песню «Родны край».

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары